Як паведамляюць кубінскія дзяржаўныя СМІ, у гаванскім аэрапорце імя Хасэ Марці беларускую дэлегацыю сустракаў намесьнік міністра замежных спраў Дагабэрта Радрыгес (хоць кіраўнік Кубы Рауль Кастра вярнуўся ў Гавану з Бразыліі яшчэ ў суботу).
Аляксандар Лукашэнка ў Гаване прабудзе да вечара панядзелка, за гэты час сустрэнецца з Раулем Кастра і іншымі высокімі чыноўнікамі, пасьля ўскладзе кветкі на Плошчы Рэвалюцыі ў памяць пра Хасэ Марці.
За 2011 год аб’ём беларуска-кубінскага таваразвароту дасягнуў 50 мільёнаў даляраў.
Пасьля Кубы беларускі кіраўнік наведае Вэнэсуэлу і Эквадор.