Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя працягвае бамбаваць базы курдзкіх ваеўнікоў


Турэцкі самалёт F-4
Турэцкі самалёт F-4

Вайсковая авіяцыя Турэччыны нанесла ўдары па базах курдзкіх ваеўнікоў на тэрыторыі Іраку. На сайце турэцкіх Вайскова-паветраных сілаў сёньня зьявілася інфармацыя, што авіярэйды пачаліся ў пятніцу.

Былі абстраляныя 9 умацаваных пазыцыяў ваеўнікоў, якія знаходзяцца паблізу іранска-ірацкай мяжы.

Цяперашняя сэрыя авіяналётаў — другая за апошні тыдзень. У мінулы аўторак курдзкія сэпаратысты забілі васьмярых турэцкіх салдатаў на мяжы паміж Іракам і Турцыяй. Паводле зьвестак турэцкага камандаваньня, падчас апэрацыі ў адказ авіяўдарамі былі забітыя больш за 30 паўстанцаў.


Курдзкія ваеўнікі ўжо многія гады выкарыстоўваюць свае базы на поўначы Іраку для удараў па тэрыторыі Турэччыны. Барацьба за аўтаномію паўднёва-ўсходніх раёнаў Турэччыны, населеных пераважна курдамі, вядзецца сэпаратыстамі ад 1984 года. У канфлікце загінулі дзясяткі тысячаў чалавек.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG