Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напярэдадні Саміту Эўразьвязу у грэцкіх урадоўцаў рэзка пагоршылася здароўе


Новы прэм'ер Грэцыі ня зможа ўзяць удзел у саміце

Новы прэм'ер Грэцыі ня зможа ўзяць удзел у саміце

Новы прэм’ер-міністар Грэцыі Антоніс Самарас ня возьме ўдзел ў саміце Эўразьвязу на наступным тыдні па стане здароўя.

Учора Самарас перанёс аперацыю з нагоды адпластаваньня сятчаткі вока. Чакаецца, што ў панядзелак ён будзе выпісаны, аднак цалкам адновіцца пасля апэрацыі, паводле лекараў, празь некалькі тыдняў.

Ня зможа ўзяць удзелу ў саміце і новы міністар фінансаў Васіліс Рапанос — ён таксама шпіталізаваны.

Грэцыю будзе прадстаўляць міністар замежных справаў Дзімітрыс Аўрамопулос.

Кааліцыйны ўрад быў сфармаваны ў Грэцыі цягам некалькі дзён па выніках датэрміновых выбараў 17 чэрвеня.

На саміце ў Брусэлі будуць абмяркоўвацца шляхі выхаду эўразоны з пазыковага крызісу.

Грэцыя разьлічвае ўтрымацца ад дэфолту пры дапамозе шматмільярдных крэдытаў Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду. Новы ўрад, аднак, разьлічвае дамовіцца з Брусэлем аб некаторым паслабленьні жорсткіх антыкрызісных патрабваньняў, выстаўленых Афінам з боку Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG