Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Эгіпту стаў Мухамад Мурсі


Эгіпцянін цалуе партрэт кандыдата ў Прэзыдэнты Мухамэда Мурсі
Эгіпцянін цалуе партрэт кандыдата ў Прэзыдэнты Мухамэда Мурсі

У Эгіпце абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Пераможцам стаў вылучэнец руху «Браты-мусульмане» Мухамад Мурсі. Ён апярэдзіў былога прэм’ер-міністра Ахмэда Шафіка.

У цэнтры эгіпецкай сталіцы разьмешчаныя ўзмоцненыя нарады паліцыі — на выпадак акцыяў пратэсту ці забурэньняў.

Абвяшчэньне вынікаў адкладалася некалькі дзён.

Абодва кандыдаты ў мінулыя дні заяўлялі аб сваёй перамозе.

Раней ісламісты перамаглі і на парлямэнцкіх выбарах, але кіроўная ў краіне Найвышэйшая вайсковая рада, абвясьціўшы вынікі выбараў нелегітымнымі, распусьціла парлямэнт і пакінула заканадаўчую ўладу за сабой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG