Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя запатрабавала скліканьня ў аўторак Рады НАТА, сябрам якога яна зьяўляецца, для абмеркаваньня сытуацыі ў сувязі са зьбітым Сырыяй турэцкім самалётам.

Афіцыйны прадстаўнік НАТА ўжо заявіў, што рада ў аўторак абмяркуе сытуацыю са зьбітым самалётам, перадае агенцтва Рэйтэр.

Кіраўнік МЗС Турцыі Ахмэт Давутаглу заявіў у нядзелю ў эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі TRT, што Анкара мае намер праінфармаваць НАТА аб інцыдэнце з Сырыяй «у рамках 4-га артыкулу Дамовы аб Паўночнаатлянтычным альянсе», аднак не ўдакладніў, ці пойдзе гаворка пра просьбу задзейнічаць палажэньне аб «калектыўнай бясьпецы».

Турцыя зьяўляецца адным з найстарэйшых чальцоў НАТА і мае другую па колькасьці армію ў гэтым вайскова-палітычным блёку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG