Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара: самалёт, зьбіты сырыйцамі – ня быў вайсковым


Ня выключана, што тое, што здарылася яшчэ больш ўскладніць дачыненьні паміж Сырыяй і Турэччынай, якая адклікала з Дамаску ўвесь дыпламатычны пэрсанал.

Намесьнік прэм'ер-міністра Турэччыны Булент Арындж зьняпраўдзіў паведамленьні аб тым, што турэцкі самалёт, зьбіты ў пятніцу сіламі СПА Сірыі, ня быў зьнішчальнікам. Ён патлумачыў, што гэта быў выведвальны самалёт, які ажыцьцяўляў звычайны трэніровачны палёт.

Раней сёньня прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль не выключыў, што самалёт пры аблёце межаў сапраўды мог на нейкі час увайсьці ў паветраную прастору Сырыі – як гэта сьцьвярджае сырыйскі бок. Гюль – усьлед за прэм'ер-міністрам Рэджэпам Эрдаганам – пацьвердзіў, што пасьля расьсьледаваньня, Анкара аб'явіць аб сваіх далейшых дзеяньнях.

Зьбіты самалёт зваліўся ў Міжземнае мора ў сірыйскіх тэрытарыяльных водах.

Ня выключана, што тое, што здарылася яшчэ больш ўскладніць дачыненьні паміж Сырыяй і Турэччынай, якая адклікала з Дамаску ўвесь дыпляматычны пэрсанал.

Аднак заявы, што прагучалі ў суботу з абодвух бакоў сьведчаць аб тым, што яны не зацікаўленая ў ваенным супрацьстаяньні ў сувязі з інцыдэнтам.

У Турэччыне ў лягерах уцекачоў знаходзяцца 32.000 сірыйцаў, якія пакінулі сваю краіну, дзе ўжо 16 месяцаў працягваецца ўзброены канфлікт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG