У Эгіпце прадстаўнікі вайскоўцаў і ісламістаў праводзяць сакрэтныя перамовы адносна падзелу ўлады ў краіне. Пра гэта паведамляе агенцтва Ройтэр, са спасылкай на крыніцы з абодвух бакоў палітычнага канфлікту.
Раней выбарчая камісія паабяцала абвясьціць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў заўтра, 24 чэрвеня. Увесь мінулы тыдзень аб сваёй перамозе заяўлялі абодва кандыдаты – падтрыманы рухам "Браты-мусульмане" Мухамэд Мурсі і Ахмед Шафік – апошні прэм'ер пры Хосьні Мубараку, на якога ставяць вайскоўцы.
Першапачаткова меркавалася, што афіцыйныя вынікі выбараў стануць вядомыя ў мінулы чацьвер, аднак абвяшчэньне было адкладзенае, каб разгледзець прэтэнзіі, накіраваныя ў камісію абодвума кандыдатамі.
Тым часам на плошчы Тахрыр у цэнтры эгіпецкай сталіцы застаюцца тысячы чалавек. Яны пратэстуюць супраць дзеяньняў вайсковага кіраўніцтва, якое на мінулым тыдні надзяліла сябе амаль неабмежаванай выканаўчай і заканадаўчай уладай пасьля роспуску абранага парлямэнту, большасьць у якім мелі прадстаўнікі ісламскіх партый.
Раней Найвышэйшая вайсковая рада абяцала перадаць уладу абранаму прэзыдэнту і цывільным уладам да канца чэрвеня.