Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савудаўская Арабія гатовая плаціць заробак сырыйскім паўстанцам


Узброеныя паўстанцы ў адным з раёнаў Дамаску, 11 чэрвеня 2012

Узброеныя паўстанцы ў адным з раёнаў Дамаску, 11 чэрвеня 2012

The Guardian. Такім чынам саудаўскія ўлады зьбіраюцца матываваць вайскоўцаў сірыйскіх ўрадавых сіл пераходзіць на бок паўстанцаў.

Тым часам Савудаўская Арабія заявіла, што можа пачаць плаціць заробак байцам Сырыйскай свабоднай арміі – ўзброеных фармаваньняў сырыйскай апазыцыі. Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Guardian. Такім чынам саудаўскія улады, якія падтрымліваюць праціўнікаў прэзыдэнта Сірыі Башара Асада, зьбіраюцца матываваць вайскоўцаў сірыйскіх ўрадавых сіл пераходзіць на бок паўстанцаў.

Тая ж газэта паведамляе, што Саудаўская Аравія і Катар ўжо забясьпечваюць сырыйскую апазыцыю зброяй – праз тэрыторыю Турэччыны. У Стамбуле з дазволу турэцкіх уладаў адкрыўся каардынацыйны цэнтар, які займаецца арганізацыяй паставак зброі Сырыйскай свабоднай арміі.

Тым часам у самой Сірыі працягваюцца сутыкненні паміж урадавымі сіламі і атрадамі праціўнікаў Асада, ахвярамі якіх нярэдка становяцца мірныя жыхары. У суботу пры наступе вайскоўцаў на пазыцыі паўстанцаў у правінцыях Хомс, Хама і Дэра загінулі прынамсі 15 чалавек, бальшыня зь іх – цывільныя асобы.

Таксама сёньня афіцыйны Дамаск заявіў аб фармаваньні новага ўраду Сырыі на чале з функцыянэрам кіроўнай партыі "Баас" Рыядам Хіджабам. Бальшыня міністраў засталіся на сваіх пасадах.
XS
SM
MD
LG