Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія СПА зьбілі турэцкі зьнішчальнік


Сырыйскі ўрад накіраваў Анкары афіцыйныя выбачэньні ў сувязі зь інцыдэнтам. Урад Турэччыны сабраўся на экстраную нараду.

Сілы супрацьпаветранай абароны Сырыі, зьбілі сёньня турэцкі зьнішчальнік F-4 над узьбярэжжам Міжземнага мора ля мяжы паміж дзвюмя краінамі.

Як перадае БіБіСі, са спасылкай на турэцкія СМІ, сірыйскі ўрад накіраваў Анкары афіцыйныя выбачэньні ў сувязі зь інцыдэнтам.

Раней паведамлялася, што турэцкія вайсковыя наземныя службы страцілі кантакт з самалётам. Пазьней зьявілася інфармацыя, што двум пілётам, якія знаходзіліся на борце, удалося катапультавацца, яны жывыя.

Урад Турэччыны сабраўся на экстраную нараду. Дачыненьні паміж дзьвюмя краінамі вельмі напружаныя: раней Анкара асудзіла крывавае здушэньне Дамаскам антыўрадавых выступаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG