Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол, складзены на сьвятара, суд вярнуў на дапрацоўку


Сьвятар Мікалай Гайдук

Сьвятар Мікалай Гайдук

Справу сьвятара Мікалая Гайдука, якога вінавацілі ў непадпарадкаваньні службовым асобам за тое, што адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, суд Ленінскага раёну Горадні прыпыніў і вынес рашэньне адправіць пратакол на дапрацоўку.

Судзьдзя Ксенія Стасюкевіч у сваім рашэньні спаслалася на тое, што ў пратаколе міліцыянтаў ня быў зафіксаваны час зьдзяйсьненьня правапарушэньня, а таксама на тое, што пратакол, які міліцыянты даслалі на хатні адрас Мікалая Гайдука для азнаямленьня, быў высланы звычайным лістом, і таму не было пацьвярджэньня, што сьвятар зь ім азнаёміўся.

Нагадаю, што сьвятар Мікалай Гайдук быў адпачатку ня згодны з пратаколам, які склаў на яго ўчастковы інспэктар. Ён сьцьвярджаў, што пратакол быў складзены завочна, безь ягонай прысутнасьці і зь відавочнымі парушэньнямі заканадаўства. У прыватнасьці, у пратаколе ўчастковы запісаў, што сьвятар адмовіўся падпісваць яго, хоць пратакол складаўся без удзелу сьвятара.

Паводле сьвятара, ён нават ні разу не сустракаўся з участковым інспэктарам. Той тэлефанаваў і запрашаў на дактыляскапію, але Мікалай Гайдук адказваў яму, што мусіць параіцца са сваім кіраўніцтвам. Міліцыянт склаў пратакол завочна.
XS
SM
MD
LG