Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыне Халіп пагражаюць


Ірына Халіп
Ірына Халіп

Ірыне Халіп, журналістцы «Новой газеты» і жонцы Андрэя Саньнікава, у паштовую скрыню кінулі запакаваную ў капэрту адрэзаную курыную галаву.

Як распавёў Андрэй Саньнікаў, хутчэй за ўсё, паштовую скрыню адчынілі і паклалі туды пакунак. Галава была загорнутая ў цэляфан і запячатаная ў капэрту. Паштовага штэмпэлю няма, капэрта падпісаная. Ірына ўспрыняла гэта як пагрозу і выклікала міліцыю.

Зараз міліцыянты знаходзяцца ў кватэры Ірыны Халіп і разьбіраюцца.

Ірына Халіп была асуджаная за падзеі 19 сьнежня на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай. Яна знаходзіцца пад наглядам міліцыі, павінна быць дома з 22 гадзіны вечара да 6 гадзіны раніцы і ня мае права выяжджаць за мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG