Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганяйла прымусіў МУС выбачыцца


 Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

У Маскоўскім судзе Менску скончыўся разгляд пазову праваабаронцы Гары Паганяйлы да МУС і Мін’юсту. Міліцыя выбачылася перад Гары Паганяйлам за «памылковае» ўключэньне яго ў сьпіс невыязных

Судзьдзя Вольга Гусакова не задаволіла пазоў, але пры гэтым Гары Паганяйла пачуў выбачэньні за «памылковае» ўнясеньне яго ў сьпіс невыязных зь Беларусі. Гары Паганяйла паведаміў «Свабодзе».

«Сёньня начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун агучыў выбачэньні і даставіў у суд даведку пра тое, што я выключаны з базы дадзеных асобаў, якім абмежаванае права на выезд. Такім чынам, фактычна ён прызнаў неабгрунтаванасьць дзеяньняў МУС. Але суд, прыкрыўшыся такой даведкай, прызнаў маю скаргу неабгрунтаванай».

Гары Паганяйла паведаміў, што зьбіраецца абскардзіць рашэньне Маскоўскага суду адносна сваёй скаргі, а таксама будзе дамагацца завядзеньня крымінальнай справы супроць тых, хто неабгрунтавана ўключыў яго ў сьпіс невыязных і «гэтым парушыў канстытуцыйныя правы».

Вядома пра 14 праваабаронцаў, палітыкаў і журналістаў, якіх унесьлі ў сьпіс невыязных. Асобы з гэтага сьпісу мяркуюць, што гэтак улады Беларусі адказалі на сьпіс чыноўнікаў, невыязных у краіны Эўразьвязу за рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў і фальшаваньне выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG