Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прыняла заяву, у якой выказвае пратэст у сувязі з чарговай крымінальнай справай у дачыненьні да гарадзенскага журналіста, сябра арганізацыі Андрэя Пачобута паводле артыкула 367 Крымінальнага кодэксу («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).

«Крымінальны перасьлед за крытыку кіраўніка дзяржавы недапушчальны і ня можа разглядацца без палітычнага падтэксту.

Пазбаўленьне волі за выказваньне меркаваньня не адпавядае мінімальным юрыдычным стандартам і супярэчыць міжнародна-прававым абавязаньням Рэспублікі Беларусь.

БАЖ патрабуе:

— тэрмінова вызваліць А. Пачобута, зьмяніўшы прымененую да яго меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай;

— спыніць крымінальны перасьлед журналіста;

— адмовіцца ад практыкі прымяненьня Крымінальнага кодэксу ў мэтах абмежаваньня свабоды выказваньня меркаваньняў у краіне».
XS
SM
MD
LG