Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку пакаралі 10 суткамі карцэру


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

З 18 чэрвеня актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку пакаралі 10 суткамі карцэру. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка вязьня Алена Каваленка са спасылкай на зьвесткі з Магілёўскай калёніі.

«Сёньня атрымала ад яго ліст, апошні абзац якога дапісаны і абрываецца нібыта на паўслове. Бачна, што дапісаны на хуткую руку. Цытую.

„Алена, сёньня 17.06.12 мяне зноў выклікаў начальнік атраду. Яны мне зрабілі ўжо другое парушэньне. За першае я мёў пляц, дзе гуляюць зьняволеныя. У мяне тумбачку асабіста правяраюць. На спартовую пляцоўку не даюць прайсьці — асабісты нагляд. Тэлефанаваць учора, 16 чэрвеня, не дазволілі. Толькі зараз у мяне быў канфлікт з адным вязьнем, мы пасварыліся, але ўсе думаюць, што мы пабіліся. Такім чынам, мне могуць даць карцэр. Я гэтага вязьня лічу правакатарам“.

На гэтым ліст абрываецца. Але сёньня мне стала дакладна вядома з крыніцаў у калёніі, што Сяргей зьмешчаны ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Ён там прабудзе да 28 чэрвеня. Туды нельга ўзяць з сабой ані ежу, ані кнігі, ані асабістыя рэчы. Акрамя таго, ад Сяргея патрабуюць як мага хутчэй напісаць прашэньне аб памілаваньні. Магчыма, ціск на яго ўзмацніўся менавіта з-за гэтага, бо зараз нават не дазваляюць перадаць жыцьцёва неабходныя лекі».

Сяргей Каваленка адбывае 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG