Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, Дуня Міятавіч, асудзіла арышт беларускага журналіста Андрэя Пачобута і назвала цяперашняе абвінавачаньне супраць яго ў паклёпе на прэзыдэнта палітычна матываваным.

«Я заклікаю беларускія ўлады ачысьціць Пачобута ад закідаў і неадкладна вызваліць яго. Перасьледу журналістаў за крытыку кіраўніка дзяржавы няма месца ў сучаснай эўрапейскай краіне» — сказала Міятавіч у сёньняшняй заяве.

«Адзіная віна Пачобута ў тым, што ён асьмеліўся апублікаваць сваё меркаваньне аб важных падзеях у Беларусі, якія выклікалі бясспрэчную грамадзкую цікавасьць. Ён зьяўляецца адным зь нешматлікіх крытычных галасоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі і павінен мець магчымасьць працягваць сваю важную працу» — дадала Міятавіч.

Міятавіч заклікала Аляксандра Лукашэнку скарыстацца нагодай сёлетняга Дня незалежнасьці Беларусі і ўжыць амністыю да ўсіх журналістаў, якія былі асуджаныя за сваю прафэсійную дзейнасьць, уключна з Ірынай Халіп.

XS
SM
MD
LG