Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Татарстане прэзыдэнта абавязалі валодаць татарскай мовай


Казань

Казань

У чацьвер у Татарстане прынялі шэраг законапраектаў, якія аднаўляюць выбарнасьць прэзыдэнта.

Гэта было зроблена пасьля таго, як у траўні Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла закон аб выбарнасьці кіраўнікоў суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Выбары наступнага прэзыдэнта Татарстану маюць прайсьці праз тры гады.

Дэпутаты-камуністы ў татарскім парлямэнце прапаноўвалі шэраг паправак да законапраекту, у якім прапісаны парадак абраньня прэзыдэнта Татарстану. Але ўсе гэтыя прапановы адхілілі. Сярод іншага камуністы хацелі, каб прэзыдэнта можна было абіраць максымальна на два тэрміны, а таксама, каб кандыдаты маглі вылучацца самі, а ня толькі ад палітычных партыяў, як гэта прадугледжвае закон.

Сьпікер татарскага парлямэнту Фарыд Мухаметшын у інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіў, што захоўваецца норма канстытуцыі Татарстану, паводле якой прэзыдэнт павінен валодаць як расейскай, гэтак і татарскай мовамі, хоць у законе аб выбарах гэта не прапісана.

XS
SM
MD
LG