Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны аўтар кліпа «Давай, до свидания!»


Журналіст і праваабаронца Гілан Мамедаў, вядомы як аўтар роліка «Давай, до свидания!», затрыманы ў сталіцы Азэрбайджана Баку, паведамляе BBC са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Інстытут міру і дэмакратыі.

Мамедаў зьнік у пятніцу днём, калі пайшоў з дому наведаць сваяка ў лякарні. На працягу некалькіх гадзін зь яго мабільнага тэлефона адказваў невядомы чалавек.

Да вечара ў паліцыі пацьвердзілі, што ён быў затрыманы з абвінавачаньнем у незаконным захоўваньні наркотыкаў.

Пазьней у яго кватэры быў праведзены ператрус, падчас якога былі знойдзеныя наркатычныя рэчывы. Сваякі затрыманага сьцьвярджаюць, што іх падкінулі сьледчыя.

У Інстытуце міру і дэмакратыі затрыманьне Мамедава расцанілі як ціск на грамадзянскага актывіста.

Мамедаў зьяўляецца галоўным рэдактарам газэты і сайта на талыскай мове «Tolishi Sado» («Голас Талыша»). Папярэдні рэдактар гэтай газэты быў асуджаны з абвінавачаньнем у шпіянажы на карысьць Ірану на 10 гадоў і памёр у турэмным шпіталі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG