Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адбыўся фэстываль гістарычнай рэканструкцыі «22 чэрвеня»


У Берасьці — рэканструкцыя 22 чэрвеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:26 0:00

У Берасьці адбыўся фэстываль гістарычнай рэканструкцыі «22 чэрвеня»

На міжнародным фэстывалі гістарычнай рэканструкцыі ўзнавілі напад нямецкіх войскаў на Берасьцейскую крэпасьць.

Падчас фэстывалю быў узноўлены побыт войскаў Чырвонай Арміі, удзельнікі рэканструкцыі жылі згодна з тагачаснымі вайсковымі статутамі. Кульмінацыяй фэстывалю стаў штурм нямецкімі войскамі Берасьцейскай крэпасьці.

«Немцы» напалі на крэпасьць, як і ў 1941 годзе, на досьвітку, аднак гэта не перашкодзіла сабрацца на рэканструкцыю некалькім тысячам гледачоў зь Берасьця і турыстаў з замежжа.

Удзельніца рэканструкцыі зь Белгараду (Расея) падзялілася з карэспандэнтам «Свабоды» сваімі ўражаньнямі. Спадарыня «змагалася» падчас рэканструкцыі на баку Чырвонай Арміі:

«Я жадаю, каб кожны хоць раз паспрабаваў сябе ў рэканструкцыі, калі будзе такая магчымасьць. Я адчула жах, калі пачалі рвацца бомбы. Перажываньні ад рэканструкцыі захоўваюцца надоўга, гэта вельмі моцны эмацыйны зарад. Цікава было паўдзельнічаць у рэканструкцыі з прадстаўнікамі ня толькі постсавецкіх дзяржаваў, але і з рэканструктарамі Польшчы, Аўстрыі і іншых заходніх краінаў».

Сёлета падобная рэканструкцыя праводзілася ўжо другі раз і стала больш маштабнай. Калі ў мінулым годзе ўзнаўлялі падзеі 22 чэрвеня 1941 году клюбы з трох краінаў, то цяпер сотні ўдзельнікаў ваенна-рэканструктарскіх клюбаў зьехаліся зь дзясятка краінаў, сярод якіх Расея, Украіна, Эстонія, Польшча, Аўстрыя, Вялікая Брытанія і іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG