Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П'янства, курэньне, наркотыкі. Магчыма, што ўсё гэта менш шкодзіць мужчынскай плоднасьці, чым нашэньне плавак і фізычная праца.

Брытанскія дасьледчыкі праверылі 2,249 мужчын, якія наведвалі клінікі для абсьледаваньня пасьля таго як год спрабавалі завесьці дзяцей са сваімі партнэркамі. Вынікі дасьледаваньня былі надрукаваныя ў навуковым часопісе Human Reproduction.

Сярод нязьменных фактараў, якія зьмяншаюць плоднасьць мужчын, дасьледчыкі вызначылі ранейшыя апэрацыі на машонцы, большы ўзрост, захворваньне на сьвінку пасьля 13 гадоў, і прынамсі двухтыднёвыя хваробы з высокай тэмпэратурай цягам папярэдніх трох месяцаў перад абсьледаваньнем.

Сярод фактараў, якія можна зьмяніць, дасьледчыкі назвалі фізычную працу і нашэньне кароткіх споднікаў у абцяжку, кшталту плавак.

Пры гэтым дасьледчыкі кажуць, што такія фактары як лішняя вага, надмернае спажываньне алькаголю, курэньне і ўжываньне гэтак званых «лёгкіх наркотыкаў», не ўплывалі на якасьць мужчынскай спэрмы. Трэба адзначыць, што шмат ранейшых дасьледаваньняў паказвалі сувязь паміж гэтымі фактарамі і няплоднасьцю ў мужчын.

Сяргей Міхалок у правільным споднім. Фота: euroradio.by

Сяргей Міхалок у правільным споднім. Фота: euroradio.by

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG