Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: Беларусь адмовілася ад вэнэсуэльскай нафты


Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка сёньня ў размове з журналістамі патлумачыў, чаму кампанія «Саюзкалій», якая прадстаўляе супольныя інтарэсы расейскага «Ўралкалія» і «Беларуськалія», хоча афіцыйна быць зарэгістраванай у Швайцарыі.

«Тут уся справа ў доступе да крэдытаў. Там магчыма атрымаць крэдыт пад 2-3 працэнты гадавых, а ў нас такі крэдыт можна ўзяць пад 10-12 працэнтаў. Пагадзіцеся, што гэта істотная розьніца», — сказаў Уладзімер Сямашка.

Першы віцэ-прэм’ер таксама паведаміў, што з чэрвеня гэтага году Беларусь адмаўляецца ад атрыманьня нафты зь Вэнэсуэлы. «У гэтым ужо няма неабходнасьці, — сказаў Уладзімер Сямашка. — Але я хачу сказаць, што ў свой час сяброўская дапамога з Вэнэсуэлы нам вельмі дапамагла. Калі б мы цягам 2010-2012 гадоў не атрымлівалі нафты з Вэнэсуэлы, я ўпэўнены, што мы б ніколі не падпісалі такога выгаднага для сябе нафтавага пагадненьня, якое мы падпісалі летась з Расейскай Фэдэрацыяй».
XS
SM
MD
LG