Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які створаны па яго даручэньні як філіял Нацыянальнага гістарычнага музэю.

Музэйная экспазыцыя прысьвечана сучаснай гісторыі Беларусі — пэрыяду з 1994 году да нашых дзён. У экспазыцыі дэманструюцца першыя ўказы кіраўніка краіны, матэрыялы рэфэрэндумаў, узоры дзяржаўных узнагарод, памятныя манэты Нацыянальнага банку.

Чакаецца, што Лукашэнка азнаёміцца з экспазыцыяй музэю, якая прадстаўлена ў чатырох залях.

Лейтматыў музэйнай экспазыцыі, адзначылі ў прэзыдэнцкай прэс-службе, — «дасягненьні краіны за гады дзяржаўнай незалежнасьці, міжнароднае прызнаньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і сувэрэнітэту беларускай дзяржавы».

Як падкрэсьлілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе, аналягаў музэяў такога роду ва ўсходнеэўрапейскіх краінах няма.

Раней паведамлялася. што ў экспазыцыі музэю будзе бел-чырвона-белы сьцяг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG