Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы пройдуць на парадзе ў Менску


У ваенным парадзе, які адбудзецца ў Менску 3 ліпеня, возьмуць удзел расейскія вайскоўцы і ваенная тэхніка.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе міністэрства абароны Беларусі.

Гэта будзе расейскі парадны разьлік 67-й гвардзейскай дэсантнай дывізіі ўзброеных сілаў Расеі. Плянуецца, што будзе прадстаўлены зэнітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр».

Таксама на парадзе ў Менску ўпершыню будуць прадстаўлены расейскія зэнітна-ракетныя комплексы «Тор-М2 ». У параднай калёне пройдуць танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходны супрацьтанкавы ракетны комплекс «Штурм-С» ды іншая тэхніка, якая расьцягнецца больш чым на два кілямэтры.

Нягледзячы на нядаўнюю авіякатастрофу ў Наваградзкім раёне, на парадзе таксама будуць прадстаўлены асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG