Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Франак Вячорка чытае прыпавесьць Васіля Быкава «Аб'яднаньне»


Франак Вячорка

Франак Вячорка

Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.


Франак Вячорка — журналіст, грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў Менску 26 сакавіка 1988. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (выпускнік 2005 году), пасьля на журфаку БДУ, у Варшаўскім унівэрсытэце. Каардынатар ініцыятывы «Беларускі Гальфстрым», якая займалася дубляжом фільмаў на беларускую мову («Шрэк», «Крымінальнае чытво», «Любоў насамрэч»). Каардынатар праекту «Падарожны дапаможнік». Сусцэнарыст фільму "Жыве Беларусь!", прадстаўленым у траўні 2012 году на Канскім кінафэстывалі. Стыпэндыят Вацлава Гаўла на Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG