Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грэцыі прывялі да прысягі новы ўрад


Антоніс Самарас на ўрачыстай цырымоніі прысягі

Антоніс Самарас на ўрачыстай цырымоніі прысягі

У Грэцыі прывялі да прысягі новы кааліцыйны ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Антонісам Самарасам. Гэты ўрад абяцае правесьці новым перамовы з крэдыторамі, каб перагледзець ўмовы фінансавай дапамогі Грэцыі, але пры гэтым застацца ў зоне эўра.

Да прысягі прывялі 16 міністраў новага ўраду, акрамя новага міністра фінансаў Васіліса Рапанаса. Той мае заступіць на пасадц ў суботу, бо цяперашні міністар Гіоргас Заніас цяпер прадстаўляе Грэцыю на сустрэчы міністраў фінансаў Эўразоны ў Люксэмбургу.
XS
SM
MD
LG