Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На швэдзкай АЭС знайшлі выбухоўку


Атамная электрастанцыя Рынгхальс

Атамная электрастанцыя Рынгхальс

Швэдзкія ўлады ўзмацнілі захады бясьпекі на атамных электрастанцыях краіны пасьля таго, як у грузавіку на АЭС Рынгхальс была знойдзеная выбухоўка. Паліцыя пачала расьсьледаваньне.

Прэсавы сакратар швэдзкай паліцыі Томі Німан заявіў, што выбухоўку знайшлі падчас стандартнай праверкі транспарту на станцыі. Кіроўца грузавіка кажа, што ня ведаў пра найўнасьць выбуховых рэчываў. Пры гэтым не было знойдзена ніякага дэтанатару, які спатрэбіўся б для выбуховага прыстасаваньня.

Атамная электрастанцыя Рынгхальс на поўдзень ад Гётэборгу мае чатыры рэактары. Агулам у Швэцыі дзесяць ядзерных рэактараў.
XS
SM
MD
LG