Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрактыўная плятформа маніторынгу за выбарамі аднавіла працу


У Беларусі зноў пачынае працу сайт грамадзянскага назіраньня за выбарамі Electby.org. Гэта інтэрактыўная плятформа грамадзянскага маніторынгу за парлямэнцкімі выбарамі 2012 году, адкрытая для ўсіх пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваімі меркаваньнямі.

Асноўная функцыя Electby.org — гэта збор паведамленьняў пра выбарчую кампанію ад грамадзянаў і аўтаматычная візуалізацыя іх на мапе Беларусі. Кожнае паведамленьне зьяўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сыстэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленьні можна па-беларуску ці па-руску. Чым больш людзей пакіне свае сьведчаньні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.

Паведамленьнямі з сайту можна падзяліцца зь сябрамі ў сацыяльных сетках.

Даслаць сьведчаньне і дадаць сваю кропку можна праз онлайн-форму (electbyorg@gmail.com), Twitter (хаштэг #electby) і SMS (нумар +37065279366).

Electby.org працуе на плятформе Ушахідзі (Ushahidi ў перакладзе з мовы суахілі азначае «сьведчаньне»). Гэта сыстэма, якая дазваляе зьбіраць паведамленьні з розных крыніц, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сыстэматызаваць.

Electby.org быў створаны групай беларускіх інтэрнэт-энтузіястаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. З 13 па 19 сьнежня 2010 году паступіла 615 сьведчаньняў ад грамадзян з усёй Беларусі. За тыдзень Electby наведалі каля 17 500 чалавек, якія прагледзелі больш за 70 000 старонак. Непасрэдна ў дзень выбараў на сайце было зафіксавана 8 000 наведнікаў і больш за 19 000 праглядаў старонак.
XS
SM
MD
LG