Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка і яго сыстэма – гэта тупік, а выхад з тупіка – выбары


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Аб’яднаная грамадзянская партыя правядзе 28 ліпеня пазачарговы зьезд, на якім асноўным пытаньнем будзе вылучэньне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў. Усяго АГП вылучыць на выбары ня менш за 50 так званых сьпікераў (кандыдатаў). Вылучацца будзе і старшыня партыі Анатоль Лябедзька, і пераважная бальшыня партыйнай Палітрады.

"Сябры, ні ў якія дэпутаты я не іду! І пра гэта сказана ня раз і ня два! Няма выбараў, няма парлямэнту, так што не тлуміце галаву чытачам і не расказвайце казкі пра нас", – напісаў Лябедзька на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У інтэрвію карэспандэнту "Свабоды" Лябедзька патлумачыў сытуацыю. Ён сказаў, што насамрэч зьбіраецца вылучацца сьпікерам. Ён кажа, што ў прадстаўнікоў АГП будзе "самае жорсткае пасланьне з усіх, хто будзе ў той ці іншай ступені ўдзельнічаць".

Якая дакладная пазыцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі наконт парлямэнцкіх выбараў? Што азначае – актывісты партыі пойдуць "у сьпікеры", а ня ў кандыдаты ў дэпутаты?

Чытаць адказы на пытаньні Анатоля Лябедзькі можна тут.
XS
SM
MD
LG