Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

3 ліпеня вайсковыя самалёты будуць ляцець над Менскам


21 чэрвеня аднавіліся палёты авіяцыі Ўзброеных сіл Беларусі, але толькі той, якая прыме ўдзел у парадзе ў Дзень Незалежнасьці ў Менску 3 ліпеня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнай управы ідэалягічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

Астатняя тэхніка пакуль на зямлі.

Нагадаем, забарона на палёты ўсёй авіяцыі Ўзброеных сіл Беларусі да высьвятленьня прычын катастрофы «Су-25», якая здарылася 12 чэрвеня ў Наваградзкім раёне, была ўведзеная загадам міністра абароны Юрыя Жадобіна.

Плянуецца, што на парадзе ў Менску будуць прадстаўленыя адзін верталёт «Мі-8» 181-й баявой верталётнай базы (Пружаны), адзін «Мі-8» 50-й зьмяшанай авіябазы (Мачулішчы), адзін «Мі-24», чатыры штурмавікі «Су-25» 206-й штурмавой авіябазы (Ліда) — такіх самых, як той, што разьбіўся 12 чэрвеня, чатыры зьнішчальнікі «МіГ-29» і чатыры зьнішчальнікі «Су-27» з 61-й зьнішчальнай авіябазы (Баранавічы).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG