Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарэлка і цыгарэты будуць даражэць


Пры гэта сёньня заявіў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Ён сказаў, што акцызы на вырабы з алькаголю і тытуню сёлета будуць павялічвацца і патлумачыў гэта дзьвюма прычынамі.

«Па-першае, нельга дапускаць істотнага разрыву ў коштах з Расеяй і Казахстанам, інакш гарэлка і цыгарэты будуць нелегальна вывозіцца ў гэтыя краіны. Аднак гэта не азначае, што кошты алькаголю і тытуню ў краінах Мытнага саюзу будуць абсалютна аднолькавыя. Пры іх вызначэньні будзе ўлічвацца рэальны ўзровень даходаў насельніцтва», — сказаў міністар.

Другая прычына падвышэньня коштаў на вырабы з алькаголю і тытуню, паводле Андрэя Харкаўца, — гэта клопат аб здароўі насельніцтва Беларусі.

«Практыка падвышэньня акцызаў на алькаголь і тытунь пачалася ў Беларусі ў 2011 годзе, — сказаў Андрэй Харкавец.— Прынамсі паступленьне ў бюджэт у 2011 годзе ад ўвядзеньня акцызаў на алькаголь прынесла ў казну на 42,6% прыбытку болей у параўнаньні зь 2010 годам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG