Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуецца да эвакуацыі з Сырыі


Экіпаж расейскага атамнага ракетнага крэйсэра «Пётр Вялікі» ў сырыйскім порце Тартус

Экіпаж расейскага атамнага ракетнага крэйсэра «Пётр Вялікі» ў сырыйскім порце Тартус

Расейскія ўлады пачалі падрыхтоўку эвакуацыі грамадзян РФ з Сырыі на выпадак абвастрэньня сутыкненьняў у гэтай краіне або замежнага ваеннага ўмяшаньня.

Пра гэта ў нумары ад 21 чэрвеня піша газэта «Ведомости» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў сілавых ведамствах.

У першую чаргу, гаворка ідзе аб эвакуацыі вайскоўцаў і іншых расейцаў з пункту матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ Расеі ў Тартусе. Там знаходзіцца каля 100 чалавек.

Паводле крыніц газэты, падрыхтоўкай да магчымай эвакуацыі займаюцца Міністэрства абароны, МНС і іншыя ведамствы.

Усяго ў Сырыі, паводле расейскага МЗС, жыве каля 100 тысяч расейцаў.

Сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і праціўнікамі рэжыму прэзыдэнта Башара Асада працягваюцца ў Сырыі з сакавіка 2011 году. За гэты час там загінулі больш за 15 тысяч чалавек.

У чэрвені ААН афіцыйна заявіла, што ў Сырыі ідзе грамадзянская вайна. Захад на чале з ЗША настойвае на тым, што Асад павінен сысьці ў адстаўку, не выключаючы замежнага ваеннага ўмяшаньня з мэтай спыніць забойства мірных жыхароў. У той жа час, такому пляну пярэчыць Расея.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG