Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрнэт-кампанія Google абвясьціла аб намеры ўнесьці свой уклад у выратаваньне моваў малалікіх народаў Зямлі, якія апынуліся на мяжы зьнікненьня.

Разам з навукоўцамі-лінгвістамі Google стварае інтэрнэт-партал Праекту захаваньня моваў, якім пагражае зьнікненьне. Наведнікі і карыстальнікі гэтага парталу змогуць карыстацца яго даведачнымі рэсурсамі і самастойна папаўняць інфармацыю пра мовы і дыялекты, якія могуць зьнікнуць у агляднай будучыні.

Як паведамляюць стваральнікі парталу, ужо пачалося яго папаўненьне матэрыяламі, якія ўключаюць рукапісы XVIII стагодзьдзя і сучасныя навучальныя дапаможнікі і навукова-папулярныя артыкулы.

З 7 тысяч цяперашніх моваў да канца стагодзьдзя «выжыве», як лічаць спэцыялісты, толькі палова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG