Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусы зазнаюць сэксуальную эксплюатацыю і прымусовае жабрацтва»


Мапа распаўсюджаньня гандлю людзьмі ў краінах Эўропы, чэрвень 2012
Мапа распаўсюджаньня гандлю людзьмі ў краінах Эўропы, чэрвень 2012

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прадставіла ў Вашынгтоне штогадовую справаздачу пра гандаль --> http://www.state.gov/r/pa/prs/ps/2012/06/193219.htmReport. людзьмі ў сьвеце, у якой ахопленыя 186 краінаў. Беларусь — побач з Вэнэсуэлай і Іракам

«У Злучаных Штатах сёньня мы адзначаем дату, калі 1865 годзе афіцэр Канфэдэрацыі на гаўбцы ў Галвэстан, штат Тэхас, прачытаў Генэральны загад № 3, дзе сказана, што «ўсе рабы вольныя, — сказала ў сваім выступе Гілары Клінтан. — Гэта быў адзін з многіх момантаў у гісторыі, якія зрабілі сьвет больш свабодным і больш справядлівым. Але юрыдычная забарона рабства ў Злучаных Штатах і іншых краінах па ўсім сьвеце, на жаль, не азначае ліквідацыю рабства».

Гілары Клінтан
Гілары Клінтан
Дзяржсакратар ЗША адзначыла, што «сёньня больш чым 27 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце з’яўляюцца ахвярамі сучасных формаў рабства, таго, што мы часам называем гандлем людзьмі». Сярод іх асабліва вылучаецца сэксуальная эксплуютацыя жанчын. Як вынікае са справаздачы, дваццаць дзевяць краінаў палепшылі паказчыкі, «і гэта азначае, што іх урады робяць правільныя крокі». Гэта выяўляецца ў прыняцьці больш строгага заканадаўства, больш актыўных сьледчых дзеяньняў ці проста ў агучваньні крокаў па ўзмацненьні адказнасьці за гандаль людзьмі.

Клінтан прыгадала, як некалькі месяцаў таму ў Калькуце яна пазнаёмілася зь дзяўчатамі і жанчынамі, якія перажылі зьдзекі:

«Адна маладая дзяўчына, поўная жыцьця, падышла да мяне і запыталася, ці хачу я, каб яна прадэманстравала прыём каратэ. Я адказала — „Канешне!“. І тое, як яна стала прама і ўпэўнена, які гонар сваім дасягненьнем быў у яе вачах, было вельмі натхняльным. Яна нарадзілася ў бардэлі, яе маці вымушана прадалі ў прастытуцыю. Але калі яе маці нарэшце зьбегла і ўзяла дачку з сабой, ад граху падалей, нарэшце, быў зроблены выбар. Я ня ведаю, што адбудзецца з гэтай дзяўчынай ў бліжэйшыя гады і дзесяцігодзьдзі. Але я ведаю, што пры пэўнай дапамозе яе жыцьцё можа быць значна лепшае, чым у яе маці» — сказала Гілары Клінтан.

У справаздачы краіны падзеленыя на чатыры катэгорыі. У першай — краіны, урады якіх цалкам адпавядаюць мінімальным стандартам барацьбы з гандлем людзьмі, у другой — краіны, урады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганьні, у трэцяй — краіны, урады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганьні, але пры гэтым адсутнічае прагрэс у параўнаньні з папярэднім пэрыядам і колькасьць ахвяраў гандлю людзьмі застаецца значнай, у чацьвертай — краіны, ўрады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам і не прыкладаюць значных намаганьняў.

Так, у першую катэгорыю уключаныя Польшча, Літва, Грузія, Канада, ЗША — ў першай катэгорыі, Латвія.

У другую — Украіна, Малдова, Румынія, Грэцыя, Партугалія, Швайцарыя.

У трэцюю — Беларусь, Расея, Азэрбайджан, Казахстан, Ірак, Узбэкістан, Кітай, Вэнэсуэла, Эквадор, Чад, Нігер, Конга,

у чацьвёртай катэгорыі — Іран, Сырыя, Лібан.


У разьдзеле справаздачы, прысьвечаным Беларусі, сярод іншага, гаворыцца:

Беларусь зьяўляецца крыніцай і краінай транзыту для жанчын, мужчын і дзяцей, якія падвергліся сэксуальнай эксплюатацыі і прымусовай працы.

Беларускія жанчыны і дзеці падвяргаюцца сэксуальнай эксплюатацыі ў Расеі, Нямеччыне, Польшчы, на Кіпры, у Італіі, Эгіпце, Чэхіі, Літве, Гішпаніі, Грэцыі, Бэльгіі, Турэччыне, Ізраілі, Лібане, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і ў самой Беларусі. Працягвалі паступаць паведамленьні жанчын з малазабясьпечаных сем’яў у Беларусі аб прымусовай прастытуцыі ў Менску. Беларускія мужчыны, жанчыны і дзеці знаходзяцца на прымусовых працах, у тым ліку прымусовым жабрацтве ў замежных краінах, такіх як Швэцыя, а таксама на прымусовай працы ў будаўнічай індустрыі ў Расеі і ў Беларусі.


Беларускія беспрацоўныя жанчыны ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў і без вышэйшай адукацыі знаходзяцца ў найбольшай небясьпецы зрабіцца ахвярамі гандлю людзьмі. Беларускія дзеці ва ўзросьце ад 16 і 17 гадоў апынаюцца ахвярамі сэкс-гандлю ў Беларусі і ў Расеі. Беларускія мужчыны, якія шукаюць працу за мяжой, ўсё часьцей зазнаюць прымусовую працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG