Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таганскі суд Масквы сёньня задаволіў хадайніцтва сьледзтва і падоўжыў да 24 ліпеня тэрмін арышту трох удзельніц групы Pussy Riot.

Надзею Талаконьнікаву, Кацярыну Самуцэвіч і Марыю Алёхіну абвінавачваюць у хуліганстве. Па сьледчых, яны маюць дачыненьне да скандальнага «панк-малебну» ў храме Хрыста Збаўцы. Самі дзяўчаты гэта адмаўляюць.

Сёньня з раніцы каля будынку суду сабраліся прыхільнікі і праціўнікі групы Pussy Riot. Грамадзянскія актывісты і дзеячы культуры праводзяць там так званы Судовы фэстываль. Сярод іх, як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, – Чулпан Хаматава, Дзьмітры Быкаў, Леў Рубінштэйн, Яўгенія Чырыкава. Некалькі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Pussy Riot былі затрыманыя паліцыяй.





XS
SM
MD
LG