Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Багінская: «Сьцягі шыю сама»


Ніна Багінская: «Сьцягі я шыю сама»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:28 0:00

Прайсьці зь бел-чырвона-белым сьцягам па цэнтральнай плошчы сталіцы — так вырашыла адзначыць паўтара года з дня Плошчы-2010 менская пэнсіянэрка Ніна Багінская.

«Гэта акт салідарнасьці з Андрэем Моўчанам» — так патлумачыла Ніна Багінская свой учынак. Пра актывіста «Эўрабеларусі» яна даведалася з газэты «Наша ніва». Самога хлопца ня ведае, але спадарыню Ніну ўразіў ягоны ўчынак: Андрэй разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці са зьняволеным Сяргеем Каваленкам. Пры затрыманьні яго моцна зьбілі, зламалі сківіцу. Здарылася гэта таксама 19-га, але траўня.

Каб выйсьці на плошчу, спадарыня Ніна адмыслова прыехала зь лецішча. Яе акцыя доўжылася трохі больш за 10 хвілін. Сьцяг гэтым разам не адабралі.

Фатаздымак Ніны Багінскай — маленькай жанчыны зь вялізным бел-чырвона-белым сьцягам, якая самотна стаіць насупраць шэрагу амапаўцаў, — ужо даўно сымбалізуе грамадзкае непадпарадкаваньне ў Беларусі. Спадарыні Ніне 66 гадоў. Нарадзілася яна ў Менску. Атрымала адукацыю геоляга. Кажа, што прафэсія навучыла яе салідарнасьці. Яшчэ калі вучылася, прафэсар казаў ёй: «Адзін геоляг ніколі ня выжыве, яму патрэбная падтрымка». Пасьля працавала ў БелНДГРІ — геалягічным прамысловым інстытуце. У яе двое дзяцей, дачка і сын. А яшчэ ўнук і ўнучка.



На мітынгі Багінская ходзіць яшчэ ад першых Дзядоў 1988 году. Адданая фронтаўка.

Ад 2005 году Ніна Багінская выказвае непадпарадкаваньне, не аплочваючы праезд у транспарце. Кажа, што так раілі рабіць актывісты літоўскага грамадзка-палітычнага руху «Саюдыс». Багінская лічыць несправядлівым тое, што ў краіне ёсьць малазабясьпечаныя людзі, а ў пэнсіянэраў жабрацкія пэнсіі. Сама яна атрымлівае 1 мільён 200 тысяч беларускіх рублёў. Ужо восьмы год зь яе пэнсіі вылічаюць штрафы за неаплату праезду.

На любыя акцыі Ніна Багінская выходзіць са сьцягам і заўжды яго абараняе. Сьцягі шые сама. 19 сьнежня 2010 году яе затрымалі на плошчы і далі штраф, які быў роўны чатыром яе пэнсіям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG