Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры партыі ў Грэцыі дамовіліся аб урадзе


Эвангелас Вэнізэлас

Эвангелас Вэнізэлас

Тром грэцкім партыям удалося дамовіцца аб фармаваньні ўраду, паведаміў лідэр левацэнтрыстаў Эвангелас Вэнізэлас.

Правацэнтрысцкая партыя «Новая дэмакратыя», левацэнтрысцкая PASOK і партыя «Дэмакратычныя левыя сілы» (DIMAR) дамовіліся пачаць перамовы з ЭЗ аб пераглядзе пагаднення аб выдзяленні Атэнам экстранага крэдыту.

Трохдзённы мандат на фармаваньне ўраду, атрыманы лідэрам партыі «Новая дэмакратыя», якая перамагла на выбарах 17 чэрвеня, заканчваецца ў сераду.
XS
SM
MD
LG