Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90 тысяч чалавек уцякаюць ад гвалту ў Бірме


Амаль 90 тысяч чалавек спрабуюць выратавацца ўцёкамі з раёнаў на захадзе Бірмы, дзе адбываюцца крывавыя сутыкненьні паміж мусульманамі і будыстамі, паведамляе ВВС са спасылкай на прадстаўнікоў гуманітарных арганізацый.

Раней памежнікі ў Банглядэш адправілі назад сотні людзей, якія спрабавалі пакінуць неспакойныя раёны.

Міжрэлігійны канфлікт выбухнуў пасьля згвалтаваньня і забойства жанчыны, якая вызнавала будызм. З пачатку чэрвеня на захадзе Бірмы загінулі больш за 50 чалавек, сотні дамоў былі спаленыя дашчэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG