Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Культабарона Pussy Riot


Кацярына Самуцэвіч, Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна

Кацярына Самуцэвіч, Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна

Таганскі суд Масквы 20 чэрвеня разглядае хадайніцтва аб працягу арышту ўдзельніц гурту Pussy Riot яшчэ на два месяцы. Расейскія грамадзянскія актывісты, журналісты, блогеры і мастакі праводзяць «фэстываль-культсустрэчу» у іх падтрымку.

Некаторых удзельнікаў акцыі падтрымкі затрымалі.



21 лютага фэмінісцкая панк-група «Pussy Riot» зладзіла пэрформанс ля ўваходу ў алтар храма Хрыста Збаўцы. Супраць іх распачалі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства». Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Тром дзяўчатам — Надзеі Талаконьнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч — выстаўленыя абвінавачаньні. У сярэдзіне красавіка тэрмін іх арышту быў падоўжаны да 24 чэрвеня.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала ўдзельніц Pussy Riot вязьнямі сумленьня.

Арыгінальны запіс выступу Pussy Riot у Храме Хрыста Збаўцы:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG