Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 чэрвеня Партыя БНФ правядзе пашыраны сойм з удзелам патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На ім будзе абмеркавана пытаньне «Пра выбары-2012».

На сойме плянуецца прыняць пастанову аб прызначэньні зьезду Партыі БНФ, які мае вылучыць кандыдатаў ад партыі на парлямэнцкія выбары 23 верасьня. Чакаецца, што зьезд пройдзе ў дзьве сэсіі: напачатку жніўня, дзеля вылучэньня кандыдатаў ад Партыі БНФ, і ў верасьні, дзеля прыняцьця рашэньня аб зьняцьці кандыдатаў пры невыкананьні ўладамі ўмоваў для справядлівых выбараў, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.

Таксама на сойме плянуецца вылучыць прадстаўнікоў Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі.
XS
SM
MD
LG