Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заплянаванае на 20 чэрвеня паседжаньне дыскусійнага кінаклюбу «Невядомая Беларусь» не абудзецца. «Гістарычная мастроўня» адмовілася даць памяшканьне пад сустрэчу.

Паўтара года ў «Гістарычнай майстроўні» (вуліца Сухая, 25) праходзяць паседжаньні. Як распавёў Радыё Свабода кіраўнік праекту, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў на 20 чэрвеня было было прызначана 15-е паседжаньне кінаклюбу пад назовам «Дзьве «Лініі Сталіна».

Меркавалася, што будуць паказаныя и абмеркаваныя дзьве дакумэнтальныя стужкі: «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» (БелСат, 2008 год), а таксама прэм’ерны прагляд фільму «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» («Наша Альтэрнатыва»).

Звычайна на такіх праглядах прысутнічаюць стваральнікі фільмаў, якім гледачы могуць задаць пытаньні. Плянавалася, што 20 чэрвеня адбудзецца яшчэ і віктарына па веданьні гісторыі, пераможца якой выйграе каштоўны прыз — фатаапарат.

Абвестка пра паседжаньне дыскусійнага кінаклюбу, прысьвечанае 71-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, была разьмешчана ў інтэрнэце і ў сацыяльных сетках.

Але 19 чэрвеня ўвечары кіраўніку праекту «Невядомая Беларусь» Ігару Кузьняцову патэлефанаваў дырэктар «Гістарычнай майстроўні» Кузьма Козак і паведаміў, што 20 чэрвеня паседжаньне клюбу правесьці немагчыма, таму што, маўляў, дадзеная тэматыка не адпавядае канцэпцыі «Гістарычнай майстроўні», і да таго ж, ідзе шмат тэлефанаваньняў, людзі цікавяцца праектам, а гэта выклікае падазрэньні.

Ігар Кузьняцоў зьбіраецца 20 чэрвеня а 17-й гадзіне каля «Гістарычнай майстроўні» правесьці імправізаваную прэсавую канфэрэнцыю для тых, хто прыйдзе на паседжаньне кінаклюбу, але кажа, што самога прагляду ня будзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG