Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя заможныя — салігорцы, самыя бедныя — кармянцы


Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцьці рэгіёнаў у студзені — красавіку 2012 года. На першым месцы па заробках па-ранейшаму Салігорскі раён: сярэдняя заработная плата ў гэтым рэгіёне склала 5 мільёнаў 389 тысяч рублёў.

На другім месцы Наваполацак з сярэдняй налічанай зарплатай у 4 мільёны 21 тысячу рублёў.

На трэцім месцы — Менск. Зарплата ў сталіцы ў студзені-красавіку склала ў сярэднім 3 мільёны 944 тысяч рублёў.

У пяцёрку самых высокааплатных рэгіёнаў ўвайшлі Жодзіна (3 мільёны 830 тысяч) і Жлобінскі раён (3 мільёны 733 тысяч).

Самыя нізкія заробкі:
  • у Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці — 2,028,3 млн
  • у Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 2 мільёны 071 тысяча рублёў
  • у Слаўгарадзкім раён на Магілеўшчыне— 2 мільёны 082 тысячы.
XS
SM
MD
LG