Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плату за навучаньне зноў уздымаюць задняй датай


Савет міністраў дазволіў ВНУ Беларусі павысіць кошт навучаньня задняй датай — з 1 чэрвеня. Паводле прэсавай службы Міністэрства адукацыі, павышэньне кошту не павінна перасягаць 5%.

Яшчэ ў сярэдзіне траўня некаторыя ВНУ (БДУ, БДУІР ды іншыя) абвясьцілі пра павышэньне кошту навучаньня таксама на 5%, аднак Міністэрства адукацыі сваім лістом папрасіла іх адмяніць свае рашэньні. І вось плату за навучаньне ўсё ж павысілі.

У гэтым навучальным годзе беларускія ВНУ ўздымаюць кошты ўжо чацьвёрты раз. У верасьні 2011 году ў сярэднім — на 20%, у лістападзе 2011 году — на 25%, у лютым 2012 году — амаль на 30%.

А з новага навучальнага году Міністэрства адукацыі плянуе ў два разы павысіць плату на тых спэцыяльнасьцях, дзе назіраецца лішак спэцыялістаў — у прыватнасьці, на вельмі папулярныя эканамічныя, юрыдычныя профілі. Пра гэта заявіў у сакавіку міністар адукацыі Сяргей Маскевіч.
XS
SM
MD
LG