Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцдакладчык ААН спрабуе прабіцца ў Беларусь


Маргарэт Сэкагія
Маргарэт Сэкагія

Спэцыяльны дакладчык ААН у справе становішча праваабаронцаў Маргарэт Сэкагія ў часе сустрэчы зь беларускімі журналістамі ў Жэнэве расказала, што плянуе паўтарыць зварот да беларускіх уладаў аб дазволе наведаць Беларусь.

Падчас сёньняшняй сустрэчы зь беларускімі журналістамі сёньня М. Сэкагія сама нямала распытвала іх аб сытуацыі ў Беларусі.

«Я хацела б наведаць Беларусь, і адпаведная заяўка была пададзеная прадстаўніку Рэспублікі Беларусь у ААН ад тут у Жэнэве, але адказу дасюль не было. Цяпер плянуецца падаць паўторны зварот, але практыка такая, што беларускія прадстаўнікі не абавязаны тлумачыць ні адмовы, ні затрымкі з адказам, яны і не тлумачаць нічога», — адзначыла Маргарэт Сэкагія.

У часе падобных візытаў у краіны спэцдакладчык ААН сустракаецца з прадстаўнікамі уладаў, з грамадзкімі актывістамі і звычайнымі жыхарамі.

Калі паўторны зварот адносна магчымага візуту ў Менск экспэрта ААН будзе праігнараваны, магчыма яна наведае Вільню, дзе сустрэнецца зь беларускімі актывістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцамі.

Сёлета ўвесну прадстаўнік беларускай афіцыйнай дэлегацыі ў ААН ужо тлумачыўся па справе асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на паседжаньні Рады ААН па правах чалавека, калі абмяркоўвалі гадавую справаздачу спэцдакладчыка ААН Маргарэт Сэкагія аб становішчы праваабаронцаў.

Афіцыйны беларускі прадстаўнік заявіў, што прысуд «ня меў дачыненьня да праваабарончай дзейнасьці Бяляцкага» і параіў экспэрту ААН «не захапляцца крымінальнымі справамі аб нявыплаце падаткаў, бо гэта можа нэгатыўна адбіцца на выкананьні функцыі даверанага ёй мандату».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG