Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія ўлады закрылі Тыбэт для турыстаў


З 6 чэрвеня замежныя турысты ня маюць магчымасьці легальна наведаць Тыбэт. Гэта зьвязана з рашэньнем кітайскіх уладаў, якія тым самым клапоцяцца аб турыстах, перадае партал DELFI.

На думку міністэрства турызму краіны, Кітай быў змушаны ахаваць замежнікаў ад пратэстаў, якія насьпяваюць у праблемным рэгіёне.

Такое рашэньне далося ўладам відавочна нялёгка, паколькі цяпер штодня бюджэт краіны будзе губляць дзясяткі тысяч даляраў, недаатрыманых ад турыстаў, якія прыбывалі ў Кітай толькі з адной мэтай – наведаць загадкавы і дзівосны Тыбэт.

Паводле афіцыйных зьвестак, турыстычная галіна Кітая цяпер будзе губляць да 3 мільярдаў даляраў штогод. Менавіта столькі выкладвалі замежныя турысты за магчымасьць сутыкнуцца з унікальнай і старажытнай культурай азіяцкага рэгіёну.

Ужо не ўпершыню сытуацыя паміж жыхарамі Тыбэту і ўладамі Кітаю напальваецца да мяжы. Менш за чатыры гады таму ў непакорлівым рэгіёне пачаліся масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі, якія перарасьлі ў беспарадкі. Тады Кітай здолеў ўрэгуляваць сытуацыю толькі пасьля ўводу ў Тыбэт сваіх войскаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG