Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ў дэпутаты могуць патраціць 100 мільёнаў


Упершыню ў гісторыі парлямэнцкіх выбараў у Беларусі кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць права ствараць свой уласны фінансавы фонд.

Гэта стала магчымым пасьля таго, як сёньня Цэнтральная выбарчая камісія ўхваліла адпаведную пастанову.

Аднак карыстаньне гэтым фондам абмежаванае. Напрыклад, сам кандыдат у дэпутаты можа несьці ў яго ня больш за 20 базавых велічыняў. Фізычная асоба, якая падтрымлівае гэтага кандыдата, — ня больш за 5 базавых велічыняў, а юрыдычная асоба — ня больш за 10 базавых велічыняў.

Ёсьць абмежаваньне і на трату грошай. Якім б вялікім ня быў фонд пэўнага кандыдата ў дэпутаты, але ён ня можа патраціць болей, чым сто мільёнаў рублёў. «Гэта абмежаваньне зроблена, каб не атрымалася так, што кандыдаты ў дэпутаты падзяліліся б на багатых і бедных», — патлумачыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Дарэчы, кожны кандыдат у дэпутаты можа адчыніць толькі адзін рахунак і толькі ў адным банку — Беларусбанку.

Лідзія Ярмошына сказала, што ўпершыню сыстэма асабістых фінансавых фондаў была апрабаваная ў Беларусі ў 2010 годзе падчас прэзыдэнцкіх выбараў, аднак зь дзесяці кандыдатаў у прэзыдэнты гэтай магчымасьцю скарысталіся толькі чатыры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG