Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 чэрвеня Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла плян правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца 15 ліпеня і скончыцца 13 жніўня. Права вылучэньня цяпер маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне праз збор подпісаў.

Як вядома, апазыцыя патрабуе, каб усіх яе прадстаўнікоў уключалі ў склад участковых камісіяў. Фармаваньне ўчастковых камісіяў павінна скончыцца не пазьней за 8 жніўня, а вылучэньне ў склад гэтых камісіяў не пазьней за 5 жніўня.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што даты правядзеньня выбарчай кампаніі — вельмі важная справа, паколькі, як паказвае досьвед папярэдніх кампаній, часам многія суб’екты правядзеньня выбарчай кампаніі памыляліся.

«Цяпер такога ня будзе, паколькі вызначаныя канкрэтныя тэрміны, а не як пісалася раней: напрыклад, за сорак, за трыццаць ці дваццаць дзён да правядзеньня выбараў. Цяпер ёсьць канкрэтныя даты. Гэта дазволіць працаваць усім лягчэй», — лічыць Лідзія Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG