Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 88 гадоў


Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Угодкі славутага пісьменьніка-земляка 19 чэрвеня традыцыйна адзначаюцца на Віцебшчыне. У вёску Бычкі Вушацкага раёну — на малую радзіму Васіля Быкава — штогод зьбіраюцца прыхільнікі ягонага таленту з усёй Беларусі.

У 11 раніцы ў Віцебску адбылося ўрачыстае ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава.

Гэтая дошка зьявілася некалькі гадоў таму на будынку былога мастацкага тэхнікуму, дзе вучыўся будучы пісьменьнік. Ушанаваць яго памяць у дзень народзінаў зазвычай прыходзяць удзячныя чытачы, сябры Таварыства Беларускай Мовы і грамадзкія актывісты.



У Бычках сьвяткаваньні распачнуцца а 14-й гадзіне. Тут сёлета ўжо пяты раз будзе ўручана прэмія «За свабоду думкі.

Прэмія „За свабоду думкі“ была » заснаваная рухам «За Свабоду» на ўзор прэміі «За свабоду» імя Сахарава, якой у 2006 годзе быў уганараваны Аляксандар Мілінкевіч. Гэтай прэміяй узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.




Упершыню ў 2008 годзе яна была прысуджана Рыгору Барадуліну. Тады ж ляўрэатамі сталіся таксама Ўладзімер Арлоў і Павал Севярынец. У 2009 годзе прэмія «За свабоду думкі» дасталася мастаку Алесю Пушкіну. Пазалетась ганаровы дыплём і сымбалічную статуэтку аўтарства Віктара Копача атрымала Ада Райчонак, актывістка з Шаркоўшчынскага раёну, арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, стваральніца некалькіх музэяў і заснавальніца Цэнтру імя Язэпа Драздовіча. У мінулым годзе гэтай прэміяй быў уганараваны паэт і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў.

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга. Мікрасайт. 2010
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML)
Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG