Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр чалавек, чыё зьбіцьцё прывяло да пагромаў


У нядзелю ў Каліфорніі ва ўзросьце 47 гадоў памёр Родні Кінг – чалавек, відэа са зьбіцьцём якога дваццаць гадоў таму прывяло да масавых забурэньняў у Лос Анджэлесе, калі загінулі 55 чалавек, і больш за 2 тысячы былі параненыя.

Чарнаскурага Кінга, які ўначы 3 сакавіка 1991 году ехаў нецьвярозы зь перавышэньнем хуткасьці, спыніла паліцыя. Чатыры белыя паліцыянты, якія пасьля заяўлялі, што Кінг паводзіў сябе агрэсіўна, моцна зьбілі яго дубінкамі і нагамі. Чалавек, які жыў непадалёк, пабачыў зьбіцьцё, зьняў яго частку на відэакамэру і перадаў касэту на адну зь мясцовых тэлевізійных станцыяў.



Цягам наступнага году гэтае відэа неаднаразова паказвалі па тэлебачаньні, і чакалася, што яно будзе галоўным доказам у судзе супраць паліцыянтаў. Аднак суд прысяжных, сярод якіх не было чарнаскурых, апраўдаў трох паліцыянтаў, а ў дачыненьні да чацьвертага прызначыў новы судовы працэс з-за тэхнічнай памылкі.

Адразу ж пасьля абвяшчэньня прысуду ў паўднёвым Лос Анджэласе пачаліся беспарадкі, у тым ліку з выкарыстаньнем зброі, да якіх паліцыя аказалася негатовай. Шэф паліцыі Лос Анджэласу быў вымушаны падаць ў адстаўку.

Выпадак Родні Кінга стаў адным зь першых прыкладаў таго, як аматарскія відэаздымкі могуць уплываць на грамадзтва. Зьяўленьне відэапарталаў кшталту youtube дало новыя магчымасьці для распаўсюду відэа у тых краінах, дзе тэлебачаньне манапалізаванае дзяржавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG