Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе адкрыўся гостэл пад бел-чырвона-белым сьцягам


У беларускім гостэле ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў
У беларускім гостэле ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў

У першым беларускім гостэле ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.

Гаспадыня гостэлу — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Даўно марыла адчыніць свой гостэл. У верасьні арэндавала 3-павярховы катэдж, сама зрабіла рамонт. Размаўляе прынцыпова па-беларуску.

У гостэле ўжо жывуць некалькі чалавек — студэнты зь Беларусі й Украіны. Даглядае парадак пёс Чыкаціла. Гаспадыня тут — і прыбіральшчыца, і кухарка, і сакратарка.

Ёсьць аднаасабовыя, двухасабовыя, шасьціасабовыя пакоі. Гаспадыня запрашае прайсьці на кухню. У мэню — беларускія стравы, дранікі, аладкі, салата аліўе. Эксклюзыў гостэлу — беларускае сала.


Просмотреть увеличенную карту
Адрас: Jižní II 3112/4, Praha 4, 141 00 Praha, Záběhlice


Для беларусаў — надзвычайныя зьніжкі. За ноч — 250 кронаў (каля 10 эўра). Для расейцаў, украінцаў — 400 кронаў. Сьняданак — 50 кронаў (2 эўра). Гаспадыня разьлічвае на беларускіх студэнтаў, ім яна плянуе здаваць спальныя месцы па 4–5 тысячаў кронаў на месяц (200–250 даляраў).


Аляксей Францкевіч, лідэр «Саюзу за мадэрнізацыю», зарэгістраванага ў Чэхіі, лічыць, што гостэл можа служыць месцам правядзеньня беларускіх мерапрыемстваў. Паводле яго, у гостэле могуць спыняцца ня толькі студэнты, але і музыкі, акторы, а таксама палетуцекачы зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG