Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Звязду» перадаюць Міністэрству інфармацыі


Алег Праляскоўскі

Алег Праляскоўскі

Згодна з дакумэнтам Савета міністраў Беларусі ад 6 чэрвеня 2012 г. N-525 «Аб некаторых пытаньнях установы «Рэдакцыя газэты «Звязда» прынята рашэньне перадаць рэдакцыю гэтай газэты Міністэрству інфармацыі».

Да 1 лістапада 2012 года Міністэрству інфармацыі трэба «зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы», паведамляе Народная воля.

Зараз заснавальнікамі «Звязды» выступаюць Савет рэспублікі, Палата праўдстаўнікоў і Савет міністраў.

Журналісты «Звязды» пакуль ніяк не камэнтуюць прынятае Саўмінам рашэньне.

Прыканцы траўня на пленарным паседжаньні VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнэрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі» кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімір Макей заявіў, што ў Беларусі плянуецца стварэньне двух мэдыяхолдынгаў.

А 18 траўня падчас наведваньня Ушачаў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў, што будуць створаныя два выдавецкія дамы на базе рэспубліканскіх газэт: «Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газэт пяць, у той час як у вялікай Расеі ўсяго адна агульнафедэральная (дзяржаўная) газэта».

Адзін выдавецкі дом будзе створаны на базе чатырох рэспубліканскіх газет («СБ — Беларусь сегодня», «Рэспублікі», «Народнай газеты» і «Беларускай нівы»). Гаворачы аб другім выдавецкім доме, Алег Праляскоўскі растлумачыў, што ён будзе сфармаваны на базе газэты «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва». Паводле словаў Праляскоўскага, працы па стварэньні выдавецкіх дамоў плянуецца завершыць да канца 2012 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG