Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беленькі: адвярнуцца ад тых, хто ўзурпаваў уладу


Юрась Беленькі

Юрась Беленькі

Намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі сказаў, што пазыцыя КХП БНФ ясная, зразумелая і пастаянная ўжо шмат гадоў.

«У Беларусі даўно няма выбараў, як няма і парлямэнту. У гэтай сытуацыі ёсьць адно выйсьце, адзін шлях для беларусаў, якія пазбаўленыя канстытуцыйнага права выбіраць органы ўлады — гэта адвярнуцца ад тых, хто ўзурпаваў уладу і робіць беззаконьне. Вядома, адзіны шлях у гэтай сытуацыі — гэта цалкам ігнараваць гэтае мерапрыемства з боку выбаршчыкаў. А з боку палітыкаў — усё зрабіць, каб давесьці да выбаршчыкаў гэтую пазыцыю, арганізаваць кантроль, арганізаваць назіраньне і забясьпечыць правядзеньне байкоту».

Карэспандэнт: «Падчас байкоту неабходна вырашыць пытаньні, якія вы зараз пералічылі?»

Беленькі: «Байкот суправаджаецца пэўнымі дзеяньнямі. Гэта актыўная агітацыйная, прапагандысцкая кампанія сярод выбаршчыкаў аб неабходнасьці байкоту. Другое — гэта максымальна забясьпечыць назіраньне за выбарчымі ўчасткамі ў дні галасаваньня. І трэцяе — падсумаваньне таго, што адбылося, і давядзеньне да выбаршчыкаў. Гэта неабходныя ўмовы. Пазьняк сказаў, што байкот сам па сабе не мяняе сытуацыю, але ён стварае перадумовы для зьмены сытуацыі. На сёньняшні дзень гэта абсалютна відавочна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG